Пілігрымка, якая працягвалася 10 дзён, пакінула пасля сябе шмат новых уражанняў і пачуццяў у сэрцах будучых святароў.
Акрамя сустрэчы з Папам Францішкам, якая адбылася падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, навучэнцы і настаяцелі семінарыі наведалі шмат месцаў, у якіх пазнаёміліся з жыццём апосталаў і святых, каб чэрпаць з іх прыклад, сілу і адвагу ў распаўсюджванні Евангелля ў штодзённым жыцці. У апошні дзень пілігрымы прыбылі ў санктуарый Маці Божай Чанстахоўскай, каб дзякаваць падчас св. Імшы, якую ўзначаліў кс. біскуп Юзаф Станеўскі, за хвіліны радасці і за апеку, якой Нябесная Маці на працягу ўсяго падарожжа суправаджала семінарыйную супольнасць.
Паводле wsd.grodnensis.by