Skip to main content

Пілігрымка супольнасці Гродзенскай ВДС у Рым. Дзень першы

10 сакавіка, з нагоды святкавання 25-годдзя існавання семінарыі, клерыкі разам з выкладчыкамі распачалі пілігрымку ў Рым. Галоўная мэта пілігрымкі не толькі задаволіць цікавасць вачэй убачаным, але і дакрануцца да духоўнага багацця святых мясцін і атрымаць благаслаўленне Папы Францішка на шляху да святарства.

Раніцай 11 красавіка на гары Каленберг у касцёле св. Юзафа адбылася св. Імша з удзелам клерыкаў, якую ўзначаліў кс. біскуп Юзаф Станеўскі. Пасля малітвы пілігрымы наведалі найбольш вядомыя месцы Вены.

Паводле wsd.grodnensis.by