Дамаск. Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва AINA, баевікі ІД (Ісламскай Дзяржавы) разбурылі царкву Панны Марыі ў асірыйскай вёсцы Тэль-Насры ў Хабуре, Сірыя. Акт вандалізму адбыўся раніцай 5 красавіка пасля таго, як асірыйскія і курдскія ваенныя атрады паспрабавалі паўторна ўвайсці ў вёску. Згодна сведчанням відавочцаў, царква была зраўнана з зямлёй.
23 лютага баевікі ІГІЛ напалі на 35 асірыйскіх вёсак на рацэ Хабур, уключаючы Тэль-Насры. Дзевяць асірыйскіх хрысціянаў загінулі, абараняючы родныя вёскі ад ісламістаў. Па звестках відавочцаў, баевікі ІГІЛ пакаралі смерцю, па меншай меры, 12 асірыйскіх хрысціянаў, якія былі захопленыя імі ў палон, сярод іх загінула дзве жанчыны.
Паводле Седмица.Ru