У кастрычніку ў касцёлах і капліцах праходзяць ружанцовыя набажэнствы, якія складаюцца з 5 таямніц Ружанца, Ларэтанскай Літаніі і малітвы да св. Юзафа. За малітву на адной частцы Ружанца, таксама ў сям'і, ордэнскай супольнасці ці асяроддзі набожных вернікаў, можна атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў.
Для гэтага неабходна выканаць такія ўмовы: 1) памаліцца на ружанцы ўсе 5 таямніцаў, 2) з вуснай малітвай паяднаць набожнае разважанне таямніцаў, 3) падчас публічнай малітвы запавядаць таямніцы згодна прынятаму звычаю. Падчас індывідуальнай малітвы дастаткова паяднаць разважанне таямніцаў з вуснай малітвай. (Энц. Індульг. 48).
Няхай гэты месяц з ружанцам дапаможа нам яшчэ больш з'яднацца з Езусам і падкажа шлях да Яго.