Skip to main content

2 красавіка 2015 спаўняецца 10 гадоў з дня адыходу да дому Айца св. Яна Паўла II

Святы Ян Павел II быў вялікім паслядоўнікам Хрыста. 2 красавіка 2015, у Вялікі чацвер, будзе 10-я гадавіна яго смерці. Польскі сейм усталяваў 2015 год Годам Святога Яна Паўла II.

 

 

Акрамя 10-й гадавіны смерці Папы ў гэтым годзе свет будзе адзначаць першую гадавіну яго кананізацыі (27 красавіка) і 90-годдзе з дня нараджэння (18 мая).

Смерць Папы-паляка шакавала ўвесь каталіцкі свет, хоць св. Ян Павел II і падрыхтоўваў да яе сваіх вернікаў. Крытычны момант наступіў 2 красавіка. Ужо некалькі дзён Ватыкан быў напоўнены вернікамі, якія няспынна маліліся. У 21.37 лекар канстатаваў смерць. Святога Айца пахавалі 8 красавіка. Падчас пахавання наляцеў моцны вецер, які трапаў плашчы кардыналаў і гартаў старонкі Бібліі, якая ляжала на труне. Натоўп крычаў: «Santo subito!».

Паводле Католик.ru