29 сакавіка ў Вербную нядзелю вялікая колькасць людзей (каля 400 чал.) прайшла вуліцамі Вялікай Бераставіцы, даючы сведчанне сваёй веры ў Езуса Хрыста.
Вялікія ўражанні напоўнілі сэрцы не толькі ўдзельнікаў, але і тых, хто выпадкова сустракаўся на шляху гэтага шэсця. Людзі спыняліся, і звычайная цікавасць спантанна змянялася глыбокім роздумам.
Дзякуючы святарам, якія ўдзялялі сакрамант пакаяння падчас Крыжовага шляху, людзі адкрывалі свае сэрцы на Божае прабачэнне і Яго Міласэрнасць.
Вельмі прыемна, што ў набажэнстве ўдзельнічалі не толькі католікі бераставіцкай парафіі, але і вернікі ўсяго дэканату.
Падрыхтавала сястра Антаніна