Skip to main content

У ВДС прайшлі рэкалекцыі для міністрантаў

Изображение 071З 27 па 29 сакавіка ў будынку Гродзенскай ВДС праходзіла сустрэча міністрантаў, на якой юнакі мелі магчымасць разам з клерыкамі ў цішыні сваіх сэрц паразважаць над сэнсам жыцця і годна падрыхтавацца да прыйсця Езуса Хрыста. Сваімі ўражаннямі ад рэкалекцый дзеліцца кл. Эрнэст Мікалайчык.

Інтэрнэт, школа (універсітэт, праца), сябры, хатнія абавязкі... Часам трэба ўспомніць і пра малітву... Хутчэй, яшчэ трэба столькі зрабіць! Бяжы за поспехам, мар пра зарплату ў некалькі дзясяткаў мільёнаў, кар'ера перад усім, бяжы хутчэй, каб... Стоп! А куды? Навошта? Які ва ўсім гэтым сэнс?

Мы нярэдка чуем, што трэба быць паспяховым, трывала стаць на ногі, і тады пачнеш жыць, будзеш мець упэўненасць у заўтрашнім дні, будзеш шчаслівы. Шмат мітусні, але мары застаюцца толькі марамі, час уцякае, сэнс так і не знойдзены, апроч некалькіх мэт, якія пасля дасягнення аказаліся пустымі і не вартымі нічога. Таму вельмі важна, каб у пэўным моманце спыніцца і паразважаць над сапраўды важнымі пытаннямі пра сэнс свайго жыцця, пра тое, куды, як і навошта я крочу.

Изображение 012      Изображение 037

Для клерыкаў распачаліся святочныя канікулы, і яны раз'ехаліся па хатах, але ў будынку семінарыі стала не тое каб цішэй, але нават грамчэй, бо праходзілі рэкалекцыі для юнакоў, ды і не толькі, на тэму распазнання свайго жыццёвага паклікання. Каб сказаць гэтае "Стоп" і разважыць: куды, як і з якой мэтай.

Изображение 128      Изображение 112

Агулам два дні прысвечаныя малітве, разважанню, слуханню канферэнцый, удзелу ў набажэнстве Крыжовага шляху... Гэта была цудоўная магчымасць сабрацца з думкамі і прысвяціць час таму, каб прыслухацца: да чаго мяне кліча Пан, якая Яго прапанова да мяне, і вырашыць, што рабіць з гэтай прапановай.

  Изображение 360