Skip to main content

"Быць хрысціянінам - гэта вялікі прывілей": Крыжовы шлях прайшоў вуліцамі Гродна

img 635128 сакавіка цэнтр Гродна працягваў жыць сваім звыклым рытмам: так жа хутка рухаліся аўтамабілі, Драмтэатр прымаў новых гледачоў, а шматлікія прахожыя спяшаліся схавацца ад бесперапыннагу дажджу і холаду. Змянілася толькі адно: суботнім вечарам галоўная плочша нашага горада сабрала на Крыжовы шлях каля тысячы вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі, якія сярод гарадскога гулу стварылі астравок цішыні і на працягу 2-х гадзін разважалі над мукай і смерцю Езуса Хрыста.

Крыжовы шлях папярэдзіла св. Імша а 19 гадзіне, якую ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

img 6199Гамілію прамаўляў кс. Антоні Грэмза, які ўзгадаў, што вернікі нашай дыяцэзіі ужо 6-ы раз сабраліся на Крыжовы шлях вуліцамі горада, чым далі сапраўднае сведчанне веры:

img 6213

-Сёння свет вельмі часта супраціўляецца хрысціянству, і мы сутсракаем шмат перашкодаў у вызнаванні сваёй веры. Сучасны чалавек становіцца ўсё больш рацыянальным, прагматычным, ўсё больш думае аб уласнай выгадзе. У наш час цяжка казаць пра крыж, які збаўляе, і як цудоўна быць хрысціянінам. Але мы павінны з разуменнем ставіцца да ўсіх людзей і памятаць, што быць хрысцянінам – гэта сапраўдная ласка і вялікі прывілей.

 

Пасля св. Імшы моладзь з катэдральнай парафіі распачала Крыжовы шлях, узяўшы Крыж з фігурай укрыжаванага Езуса.

img 6231

Спыняючыся на 14 стацыях для разважанняў, па чарзе неслі Крыж вернікі з усіх парафій Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама клерыкі ВДС і студэнты з Афрыкі.

img 6342  img 6343

Крыжовы шлях меў форму дыялогу душы з Богам падчас споведзі. На кожным прыпынку веручыя разважалі над людскімі грахамі і тым, што ім можа супрацьстаяць.

img 6351

Дарэчы, ўсе разважанні Крыжовага шляху напісаныя моладдзю з душпастырства “OPEN”, якая працавала над імі на працягу месяца. 

Малітоўнае шэсце скончылася ў Пабернардынскім касцёле.

img 6366

Напрыканцы кс. Антоні падзякаваў вернікам, якія прынялі ўдзел у Крыжовым шляху, а таксама выказаў падзяку ахоўнікам правапарадку і супрацоўнікам ДАІ за дазвол і дапамогу ў правядзенні набажэнства.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская

Фота: Вольга Сяліцкая