Skip to main content

Моладзь з парафіі Дзевятоўка паказала імправізаваны Крыжовы шлях (фотарэпартаж)

img 615527 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) моладзевы тэатр імя св. Яна Паўла ІІ паказаў пастаноўку Крыжовага шляху, падчас якой моладзь “прайшла разам з Езусам на Галгофу”, сімвалічна адлюстроўваючы ўсе Ягоныя пакуты.

Мерапрыемства рапачалося супольнай малітвай да Святога Духа, пасля чаго маладыя артысты цалкам авалодалі ўвагай гледачоў. На працягу спектаклю амаль усе акторы былі апранутыя ў касцюмы зробленыя з газеты, якія яны, згодна з ідэяй пастаноўкі, ірвалі на кавалкі пад канец прадстаўлення. З чым звязана такая задума распавядае кіраўнік тэатру спадарыня Марына:

IMG 6160

- Ад Святога Духа заўсёды прыходзяць ідэі: за што мы хаваемся – часам за словы, часам за хлусню, часам за падман – а ўсё гэта нярэдка сустракаецца ў мас-медыях. Так і прыйшла думка з гэтымі паперамі. Дарэчы, амаль на кожную рэпетыцыю, якія працягваліся 1,5 месяца, моладзь прыносіла с сабой касцюмы з газеты, якія мы кожны раз старанна ірвалі, а потым рабілі наноў – ўсё дзеля добрай падрыхтоўкі спектаклю.

 

 

Намаганні трупы не былі дарэмнымі, і пасля заканчэння спектаклю гледачы дзякавалі акторам гучнымі апладысментамі, аднак артысты, як сапраўдныя хрысціяне, адказвалі: “Усе брава для Езуса!”.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская