19 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі ўспамін св. Юзафа – абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апякуна Касцёла і ўсіх працуючых людзей, а таксама нябеснага заступніка кс. біскупа Юзафа Станеўскага.
У гэты асаблівы для кс. біскупа дзень прысутныя на св. Імшы памаліліся, каб Бог праз заступніцтва святога апякуна, які карпатліва і сумленна працаваў у Назарэце на працягу многіх гадоў для ўтрымання сваёй Сям’і, запаліў біскупа Юзафа падобнай руплівасцю ў выкананні штодзённых абавязкаў і будаўніцтве сапраўднай хрысціянскай супольнасці, якая б заўсёды жыла паводле прыкладу св. Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй.
Паводле wsd.grodnensis.by