Skip to main content

У Шчучыне прайшла духоўная сустрэча для юнакоў

pijar 4 of 4З 6 па 8 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне праходзіла духоўная сустрэча для юнакоў ва ўзросце ад 15 гадоў. У сустрэчы прынялі ўдзел 18 хлопцаў: са Шчучына (парафія св. Тэрэзы Авільскай) і з Ліды (парафія св. Сям'і і з парафіі Унебаўзяцця НПМ). Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны разважанню над барацьбой са злым духам.

 

pijar 1 of 4

pijar 2 of 4

pijar 3 of 4

Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.

У межах сустрэчы юнакі прынялі ўдзел ў супольнай малітве, разважанні над Словам Божым, тэматычнай сустрэчы, размове са святаром, споведзі і гульні ў пінг-понг, а Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту сталі найлепшай магчымасцю, каб пачуць Словы Пана. Сустрэчу праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў у Беларусі.

Падрыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP