6 сакавіка ў Шчучыне адбылася сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да літургічнай службы алтара і моладзевага хору "Calasanz". Спачатку запрошаныя разам са сваімі дзецьмі сабраліся ў касцёле на супольную малітву - Крыжовы шлях, разважаючы над мукай Езуса Хрыста. Затым бацькі прынялі ўдзел у канферэнцыі, якая праходзіла ў манастыры айцоў піяраў.
Канферэнцыю прамаўляў спецыяльна запрошаны госць – кс. Віктар Ханька, які служыць у Мастах. Kс. Віктар наблізіў бацькам тэму грахоў пакаленняў.
Яшчэ адна падзея, якая непасрэдна датычыла літургічнай службай алтара, адбылася ў нядзелю, 8 сакавіка. Сем кандыдатаў ўпершыню ўсклалі на свае плечы комжы, прысягнуўшы, што яны будуць стараннымі міністарнтамі, а яшчэ дзевяць сталі лектарамі (упершыню ў гісторыі парафіі). Урачыстасці ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SР.
Падрыхтаваў а. Віталій Слука
Фота: Дзмітрый Дзікевіч