Да канца 2014 года колькасць пазашлюбных нованароджаных знізілася ў Беларусі да 14,9%. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, у беларускім грамадстве назіраецца рост прэстыжнасці афіцыйна аформленых шлюбна-сямейных адносінаў. Як вынік — колькасць дзяцей, народжаных у шлюбе, з 75,8% у 2005 годзе павялічылася да 85,1% ў 2014 годзе, а колькасць дзяцей, народжаных незамужнімі жанчынамі, знізілася за гэты перыяд з 24,2% да 14,9%.
У 2014 годзе ў Беларусі нарадзілася 118,7 тыс. дзяцей (у 2005 годзе — 90,5 тыс.), узровень нараджальнасці склаў 12,5 на 1000 чалавек насельніцтва. Як і для многіх еўрапейскіх дзяржаваў, для нашай краіны характэрная тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын і мужчын пры уступленні ў шлюб, — у жанчын ён складае 25,3 гадоў, у мужчын — 27,4 года.
У сярэднім у Беларусі на 100 дзяўчынак нараджаецца 106-107 хлопчыкаў, на 1 000 мужчын прыпадае 1150 жанчын.