Skip to main content

Археолагі знайшлі мяркуемы дом Святога сямейства

Брытанскія археолагі, якія працуюць на працягу дзевяці гадоў у ізраільскім Назарэце, скончылі даследаванні мясцовасці, дзе, на іх думку, прайшлі першыя гады жыцця Езуса Хрыста. У выніку раскопак навукоўцы выявілі напаўразбураныя сцены дома часоў першага стагоддзя нашай эры ўнутры вапняковага пагорка, у якім пражываў Езус са сваімі бацькамі.

 

На думку даследчыкаў, Езус пражываў там нядоўгі час і амаль адразу пасля таго, як Яго сям'я пакінула Назарэт, на месцы іх дома ўзвялі храм, а вакол узніклі могілкі.

Артыкул аб ходзе раскопак апублікаваў у часопісе Biblical Archeology Review брытанскі археолаг Кен Дарк з універсітэта Рэдынга, які дадаў да публікацыі фотаздымкамі рэшткаў каменных сцен. 

Навукоўцы адзначылі, што праца яшчэ не скончана і раскопкі будуць працягвацца.

Паводле gorskie.ru