Skip to main content

Заснежаныя "Казюкі"

IMG 08854 сакавіка ў Гродна па ўжо даўно ўсталяванай традыцыі прайшла ярмарка "Казюкі”. Назву сваю яна атрымала ў гонар св. Казіміра, заступніка Гродзенскай дыяцэзіі, моладзі, а таксама ўсіх майстроў і рамеснікаў. Сёлета ярмарка запомнілася гродзенцам не толькі цудоўнымі вырабамі з дрэва, гліны, саломы, воўны, лёна і г.д., але і снегападам, з-за якога некаторыя тварэнні было складана разглядзець.

 

IMG 0918

IMG 0879 IMG 0909

IMG 0882 IMG 0950

Якія ж "Казюкі" без анёлкаў.

IMG 0885

IMG 0908

Гліняныя коцікі просяць есці.

IMG 0956

Не зважаючы на снежную буру, на вул. Савецкай, дзе праходзіла ярмарка, сабралася даволі шмат грамадзян.

IMG 0905

Асабліва дзяцей.

IMG 0916 IMG 0926

IMG 0974  IMG 0938

IMG 0970 IMG 0971

Якія маглі паназіраць за невялікім тэатрам лялек.

IMG 0935

IMG 0943

Застаецца толькі спадзявацца, што св. Казімір хутка прывядзе да нас вясну.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская