Skip to main content

У канадскіх судах скасоўваюць практыку прысягаць на Бібліі

 У канадскай правінцыі Квэбек з судоў выключаюць практыку прысягі на Бібліі. У імя «секулярызму», «культурнай і рэлігійнай разнастайнасці» хрысціянская традыцыя выключаецца з публічнай прасторы.

 Рашэнне засноўваецца на высновах Камісіі па справах культурных адрозненняў Бушар-Тэйлар. Яе эксперты прапанавалі працягваць даваць прысягу на Бібліі хрысціянам. Усім, хто адмаўляецца ад гэтай практыкі, замест прысягі дастаткова будзе зрабіць «yрачыстую заяву».

На справе атрымліваецца інакш. Некаторыя суддзі ў сваім судзе адмаўляюць у магчымасці прысягаць на Бібліі нават хрысціянам.

Паводле Catholic.by