Skip to main content

"Крывёю ў жывым Касцёле Беларусі з'яўляюцца святары". Гродзенская семінарыя распачала святкаванне 25-годдзя

img 3000У Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі распачалося святкаванне юбілею яе заснавання. На адкрыццё ўрачыстасцей прыехаў сам яе заснавальнік - абп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які ў гэтым часе адзначае таксама 25-гадовы юбілей біскупскага служэння. На святкаванні ў семінай капліцы сабралася вялікая колькасць святароў на чале з ардынарыем, б-пам Аляксандрам Кашкевічам і дапаможным б-пам Юзафам Станеўскім.

Урачыстасць распачалася дакладам іерарха-заснавальніка, які напачатку падзякаваў Богу за яе паўстанне: 

"Дзякую Богу за тое, што ён мне дазволіў яе заснаваць у тыя часы, калі гэта выдавалася абсалютна не магчымым аж да такой ступені, што многія лічылі саму ідэю ўтапічнай".

img 3010

Сэрцам мясцовага Касцёла з'яўляецца месца падрыхтоўкі да святарскага служэння і таму "...ужо 25 гадоў гэта сэрца б’ецца і пампуе новую, напоўненую духоўным кіслародам і Божай ласкай, кроў у жывы арганізм Касцёла на Беларусі. Гэтай крывёй з’яўляюцца святары. Без іх Касцёл не можа дзейнічаць, не можа ў поўні быць сакрамэнтам паўсюднага збаўлення, бо не будзе тых, якія пакліканы выконваць місію абвяшчэння Божага слова, цэлебрацыі сакрамэнтаў – гэтых бачных знкаў нябачнай Божай ласкі – і кіравання Божым Народам, служачы яму ў любові" - адзначыў мітрапаліт.

img 3005

Пасля падзення ідэалогіі выяўнічага атэізму, арганізм Касцёла у Беларусі быў у стане знясіленасці і патрабаваў аднаўлення, якое не магло абысціся без знешняй дапамогі, дапамогі замежных святароў перш за ўсё з Польшчы. Дапамогу з-за мяжы арцыбіскуп параўнаў да "... глытка свежага духоўнага паветра, які быў так неабходны ў той час для Касцёла на Беларусі. Гэта было як быццам пераліванне (трансфузія) крыві, каб выратаваць хворы, змучаны атэістычнчым рэжымам арганізм Касцёла. Аднак, як мы добра ведаем, трасфузія крыві патрэбна для таго, каб вылячыць чалавека. Для яго нармальнага жыцця і функцыянавання неабходна свая кроў".

img 3004

Арцыбіскуп у сваім дакладзе ўспомніў аб некаторых важных арганізацыйных момантах пры заснаванні духоўнай семінарыі, аб праблемах, якія аднак дзякуючы Божай дапамозе і адданасці святароў сузаснавальнікаў былі пераадоленыя. 

Дакладчык нагадаў усім, што заданнем семінарыі з'яўляецца: "... падрыхтоўка мясцовых беларускіх святароў. Ад гэтага будзе залежаць будучыня Касцёла ў нашай Бацькаўшчыне, яе ўкараненне ў культурнай, сацыяльнай і духоўнай глебе нашага народу, каб ён быў жывым штандарам Хрыста". 

img 3017

Завяршаючы свой даклад мітрапаліт заклікаў, каб семінарыя адзначаючы свой залаты юбілей, рыхтавала на вялікае жніво Пана новых і святых працаўнікоў, "каб дзякуючы ім Касцёл на Беларусі сапраўды быў сакрамэнтам паўсюднага збаўлення, а таксама радасцю і надзеяй для нашага грамадства".

У пропаведзі падчас св. Імшы, якая адбылася пасля супольнай малітвы перад выстаўленым Найсвяцейшым сакрамантам, кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раскрыў сутнасць святарскага служэння, а таксама падзяліўся сведчаннем свайго шляху да святарства ў нялёгкія часы.

img 3036

img 3106

На завяршэнне ўрачыстасці словы ўдзячнасці на адрас Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага скіраваў рэктар семінарыі, кс. Раман Рачко.