Існаванне папскай Швейцарскай гвардыі ні ў якай меры не знаходзіцца пад пагрозай. У гэтым запэўніў яе камендантам, Крыстаф Граф. "Папа Францішак вельмі зацікаўлены корпусам, і ні ў найменшай ступені не думае яго распусціць", - сказаў новы камендант. 7-га лютым 2015 года Папа афіцыйна прызначыў яго 35-м камендантам Швейцарскай гвардыі, якая налічвае 110 членаў.
Пасля таго, як 31 студзеня папярэдні камендант гэтага ваеннага фарміравання Даніэль Анры завяршыў сваё служэнне, СМІ некалькі раз узгадваі пра тое, што, магчыма, Францішак збіраецца скончыць гісторыю швейцарцаў пры Ватыкане. У размове з журналістам папскай радыёстанцыі камендант Граф падзякаваў Папе за аказаны яму давер. "Магу сказаць - я ганаруся і шчаслівы, што магу служыць яму як гвардзеец", - адзначыў ён. Граф таксама падзякаваў свайму папярэдніку за яго плённую працу. Ён нагадаў, што Анры падчас сваёй службы ў гвардыі, увёў шэраг істотных зменаў у спосабах рэкрутацыі і навучання гвардзейцаў.
Новы камендант гвардыі, якая ад 1506 служыць апецы рымскіх пап, сказаў, што яго прызначэнне калегі ўспрынялі з радасцю. У прамове пры атрыманні прызначэння камендант Граф адзначыў, што "толькі ў супольнай малітве і спадзяванні на Госпада папская гвардыя можа гарантаваць сабе добрую будучыню".
Крыстаф Граф ўступіў у шэрагі гвардыі ў 1987 годзе, быў інструктарам рэкрутаў. У 2010 Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў 49-гадовага Графа намеснікам каменданта. Палкоўнік Граф родам з Сьёна ў кантоне Вале, яго родная мова - французская. Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Корпус папскай Швейцарскай гвардыі служыць біскупам Рыма з XVI стагоддзя. Цяпер ён налічвае 110 членаў. Падаваць заяўку на службу ў гвардыі могуць толькі маладыя каталікі-швейцарцы ўзростам 19-30 гадоў, пасля адбыцця ваеннай службы ў сваёй краіне. У Ватыкане яны служаць не менш за 25 месяцаў. Прынясенне прысягі адбываецца штогод 6 мая ў дзень памяці аб sacco di Roma - знішчэння Рыма войскамі імператара Карла V, якое адбылося ў 1527. Абараняючы Папу Клімента VІІ (1523-1534), тады загінулі 147 швейцарскіх гвардзейцаў.
Сёння большасць рэкрутаў маюць двухгадовы тэрмін служэння ў гвардыі.
Паводле wiara.pl