З нагоды распачацця Года кансэкраванага жыцця ў Паўсюдным Касцёле айцы піяры, якія працуюць у Шчучыне, арганізавалі для парафіяльнай моладзі "вясёлы ўікэнд".
Распачалося ўсё ў суботу 7 лютага конкурсам ведаў пра заснавальніка закона піяраў — св. Юзафа Каласанса. Гэта стала яшчэ адной магчымасцю ўспомніць святога і разам з тым атрымаць невялікую ўзнагароду за правільны адказ. Наступным пунктам праграмы стаў конкурс на крэатыўнасць. Дзеці і моладзь павінны былі зляпіць з пластыліну айцоў, працуючых у іхняй парафіі, за якім-небудзь душпастырскім заняткам.
Падчас наступных спаборніцтваў зацікаўленыя змагаліся за першыя месцы ў настольных гульнях, такіх як шашкі, марскі бой, настольны футбол і г. д.
Скончыўся дзень гульнёй ў футбол, у якую былі заангажаваныя як хлопцы, так і дзяўчаты, якія маглі атрымаць узнагароду ў рамках конкурса на найлепшую балельшчыцу.
Другі дзень распачаўся супольнай малітвай у касцёле. Увечары моладзь магла крыху адпачыць ад насычанай суботы падчас спецыяльна зарганізаванай для ніх забавы.
Падрыхтаваў а. Віталій Слука