Skip to main content

25-годдзе манаскай паслугі назарэтанкі с. Марыі Бялюк адзначылі ў Гродне

maria 7 of 87 лютага ў Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне адзначылі 25-годдзе манаскай паслугі с. Марыі Бялюк з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Падзякаваць сястре за яе адданае сэрца прыйшлі святары, сёстры назарэтанкі і сям’я юбіляркі.

 

 maria 1 of 8    maria 4 of 8 

maria 3 of 8    maria 8 of 8 

На пачатаку сваёй гаміліі Гродзенскі ардынарый адзначыў, што кансэкраваныя асобы пакліканыя да таго, каб наследваць Хрыста і такім чынам быць “соллю зямлі і святлом свету”:

"Манаскае жыццё нараджаецца з сустрэчы любові Хрыста, які кліча за сабой абраную асобу, і любові чалавека, які адораны ласкай Езуса, дабравольна ахвяруе Яму сваё жыццё.(...) І хаця ў вачах некаторых людзей кансэкраваныя асобы могуць прыпадабняцца тым, хто ўцякае ад рэчаіснасці, на самой спарве гэта не так. Ахвяруючы сваё жыццё Хрысту, кансэкраваная асоба становіцца дарам для ўсіх людзей і выконвае сваю паслугу з такой адданасцю, на якую не адважыўся б свецкі чалавек."

Пасля біскуп А. Кашкевіч падзякаваў Богу за дар сілы і адвагі, якімі ён надзяліў с. Марыю, каб яна магла адказаць на Яго пакліканне, і падзяліўся з прыстунымі гісторыяй яе паклікання і манаскай дзейнасці:

Перад тым, як пайсці ў кляштар, сястра Марыя служыла хворым у якасці медсястры, а потым, з ласкі Хрыстовай, пажадала іншага служэння, яшчэ больш ахвярнага, плённага і дасканалага. Голас выключнай любові да Бога аказаўся для яе мацнейшым за голас свету. Манахіня працавала на кухні ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, сакратаркай у Гродзенскай курыі, была працаўніцай Апостальскай нунцыятуры ў Мінску, служыла ў Шчучыне і Маладзечне.”

Асаблівай падзякай кс. біскуп адзначыў ахвярную службу с. Марыі ў Гродне.

maria b 1 of 1

Напрыканцы гаміліі Гродзенскі ардынарый даручыў жыццё юбіляркі заступніцтву Найсвяцейшая Маці, а пасля с. Марыя аднавіла свае вечныя абяцанні.