Skip to main content

Калядкі і хіты групы "ABBA" прагучалі ў Гродзенскай катэдры

sursum corda-3Хор “Sursum Сorda” і ансамбль “Art-Azart” 25 студзеня выступілі з канцэртам калядак ў катэдры. Музыкі ўзбагацілі спевам св. Імшу а 19 гадзіне, а пасля заспявалі калядкі на польскай, украінскай і іспанскай мовах.

 Акрамя калядных песень хор "Sursum Corda" пацешыў слухачоў выбітнымі свецкімі кампазіцыямі, сярод якіх можна было пачуць хіты вядомай шведскай групы "ABBA".

Аматараў спеваў і музыкі гэтых двух вядомых калектываў у катэдральным касцёле сабралася даволі шмат. Слухачы вельмі цёпла сустракалі кожную кампазіцыю выступу, а пасля апошняй песні доўгімі апладысментамі дзякавалі ансамблям за цудоўны вечар.