Skip to main content

Адчуць момант адзінства. У Гродзенскай катэдры адбылося экуменічнае набажэнства

ojczyzna 2-1324 студзеня ў Гродзенскім фарным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя, адбылася супольная малітва аб адзінстве ў якой прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій і якую ўзначаліў Гродзенскі дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі.

Набажэнства распачалося ўрачыстай працэсіяй з крыжам, пасхалам, кадзідлам і Евангеллем - сімвалам Езуса Хрыста прысутнага сярод вернікаў. Пасля чаго каталіцкае духавенства і шматлікія вернікі заспявалі гімн да Святога Духа. Затым наступіла літургія Божага Слова, падчас якой на беларускай і рускай мовах, быў прачытаны фрагмент з Евангелля паводле Яна (4,1-42). Пасля свае словы да вернікаў скіравалі прадстаўнікі розных канфесій.

ojczyzna 2-4

А. Аляксандр Хомбак, прадстаўнік Праваслаўный Царквы, у сваёй прамове, засяродзіў увагу на тым, наколькі плённым з’яўляецца Божае Слова і заклікаў упэўніцца ў гэтым, разважаючы над Евангельскім тэкстам размовы Хрыста з Самаранскай, якая "вучыць, як правільна будаваць адносіны з чалавекам, які з'яўляецца далёкім ад практыкавання набожнасці і сваіх рэлігійных традыцый. Прыйшоўшы да людзей Езус прынізіўшыся, стаўся чалавекам. Звяртаючыся да самаранкі і просячы аб дапамозе Езус зруйнаваў усю бездань яе адчужанасці і выклікаў прыхільнасць да Сябе. Самаранка, блудніца, якая прызвычаілася да грэблівага стаўлення да сябе, магла чакаць чаго заўгодна, толькі не павагі да сябе з боку іншых…Тым самым магчыма была зроблена самая галоўная справа: быў закладзены пачатак дыялогу, ў чым мы можам пачаць спакойна гаварыць пра тое, што нас раздзяляе. Не будзем жа забываць, што гэта стала магчымым, нават для Госпада, толькі дзякуючы пакоры і самапрыніжэнню". 

ojczyzna 2-5

А. Андрэй Крот, прадстаўнік Грэка-Каталіцкай Царквы, ў сваю чаргу таксама заклікаў не быць ганарлівымі ў сваіх рэлігійных перакананнях з пакорлівасцю і любоўю ставячыся да кожнага чалавека:

Калі ў нашых адносінах мы будзем думаць толькі пра сябе, толькі пра сваю правату, то мы можам нарабіць шмат злога. Калі ж мы будзем да кожнага чалавека, без розніцы якога ён веравызнання або ці ўвогуле веруючага, ставіцца з пашанай, любоўю сведчачы аб Хрысце, тады людзі ўбачаць, што нашае хрысціянская пастава з'яўляецца сапраўднай і здольная прывесці да супакою і еднасці паміж людзьмі.

На завяршэнне ксёндз біскуп Юзэф Станеўскі зазначыў асаблівую ролю асабістага даверу Святому Духу на шляху будавання адзінства:

Калі мы дазволім дзейнічаць у нас Святому Духу, то багацце, адрозненні і рознагалоссі ніколі не пераўтворацца ў канфлікт, таму што Святы Дух заклікае нас жыць разнастайнасцю ў адзінстве Царквы… "Дух Святы гэта свежасць, імправізацыя і навізна" - кажа папа Францішак... Чым больш мы будзем кіравацца Духам Госпада на нашым шляху веры і братэрства, тым лягчэй мы зможам пераадолець непаразуменні, спрэчкі і станем дзейсным знакам еднасці і міру… Сёння ўслед за самаранкай папросім Пана, каб адарыў нас ласкай еднасці і братняй любові.

Пасля прамовы біскупа Юзафа адбыўся абрад святла і вызнання Апостальскага Сімвалу Веры. Прадстаўнікі канфесій атрымалі з рук іерарха запаленыя ад пасхалу свечкі і пераказалі гэтае святло далей, іншым удзельнікам набажэнства.

ojczyzna 2-7

Пазней загучалі малітвы-просьбы на розных мовах: за паўсюдны Касцёл; за святароў касцёльных супольнасцей; за мір і супакой у сем`ях; за хрысціян, якія перажываюць пераслед за сваю веру. Асаблівую ўвагу дапаможны біскуп надаў просьбе аб міры і ўзаемаразуменні на зямлі суседняй Украіны.

Пасля малітваў распачаўся абрад пераказвання сімвалу супакою. Усе прысутныя супольна ўзнеслі малітву “Ойча наш...” і перадалі адзін аднаму знак супакою.

ojczyzna 2-15

На завярншэнне экуменічных малітваў біскуп Юзаф Станеўскі прыгадаў словы вядомай песні Луі Армстронга “What's a wonderfull world (Што за цудоўны свет - нат. аўтара)” і заклікаў вернікаў няглядзечы на ўсе канфлікты, якія скалынаюць нашым светам, памятаць аб прыгажосці, нададзенай яму Госпадам і намагацца захоўваць яго ў еднасці.

Напрыканцы ўсе прысутныя атрымалі пастырскае бласлаўленне.

 

Ангеліна Марцішэўская