Skip to main content

Хор «Каласанс» са Шчучына наведаў з каляднымі песнямі парафіі Гродзенскай дыяцэзіі

hor 2015 1 11 Хоць перыяд Божага Нараджэння скончыўся, але калядныя спевы ў многіх парафіях яшчэ гучаць. Па гэтай прычыне, моладзевы хор «Каласанс» са шчучынскай парафіі, які ў гэтым годзе адзначае свой дзесяцігадовы юбілей, падрыхтаваў праграму калядных спеваў.

  Выступ хору спалучаны з міні-батлейкай, у якой персанажы, якія граюць ролю анёлаў, пастухоў і Марыі, вядуць дыялог словамі вядомых калядак.hor 2015 1 8

Над такім цікавым спалучэннем працавала Людміла Казлова, якая працуе ўвесь час з моладзевым хорам. З гэтай праграмай выступлення маладыя выканаўцы ўжо наведалі парафію Унебаўзяцця НПМ у Лідзе, спявалі ў роднай парафіі. У бліжэйшую нядзелю будуць спяваць у парафіі св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езус у Астрыне і збіраюцца наведаць іншыя святыні Гродзенскай дыяцэзіі.

hor 2015 1 12 hor 2015 1 33

 Паводле catholicnews.by

 Падрыхтаваў а. Віталій Слука