Skip to main content

Малітва маленькіх дзяцей :“Езу, будзь маім Брацікам…”

ojczyzna-34 студзеня, у першую нядзелю новага 2015 года, ў Гродне адбылося святочная аплаткавая сустрэча а разам і адкрыццё Дзіцячай школы “Маленькая Айчына”. Школа заснавана ў 2014 годзе пры Інфармацыйна-адукацыйным турыстычным цэнтры “Сентыментальная вандроўка”.

Сустрэча распачалася ўрачыстай Імшой ў касцёле Звеставання НМП (Пабрыгідзкі). Усе прысутныя маліліся за дзяцей, якія наведваюць нашу школу, іх бацькоў, за дзяцей хворых і пакінутых бацькамі; за жанчын, якія чакаюць на нараджэнне сваіх дзетак.

ojczyzna 2-2

Падчас Імшы, разам з кс. Антоніям Грэмзай маліліся самыя малодшыя ўдзельнікі, пачынаючы ад 4 гадкоў і вучні пачатковых класаў. Ужо з гэтага ўзросту яны вывучваць польскую мову, асновы культуры і рэлігіі. ojczyzna-5, ojczyzna-8  ojczyzna-8

Пасля св. Імшы кс. Антоній расказаў дзеткам пра каталіцкую калядную традыцыю - дзяленнем аплаткай і складаннем узаемных пажаданняў. Святар падкрэсліў, што гэтае святочная сустрэча Дзіцячай школы першая і з яе пачынаецца гісторыя школы “Маленькая Айчына”. 

ojczyzna-9 ojczyzna-10

Шмат радасці было ў вачах дзетак падчас узаемных пажаданняў, пажаданняў сваім бацькам і настаўнікам, падчас спеву калядак, дэкламавання вершаў і танцаў… 

Падчас каляднай сустрэчы дзеці весела танцавалі, весяліліся і смяяліся. Не абышлося і без падарункаў Святога Мікалая. А ў вачах дарослых былі слёзы здавальнення і ўзрушанасці… Радасць ад таго, што мы можам перадаць традыцыі нашых бабуль і дзядуль самым маленькім, а яны іх захаваюць і перададуць далей. Ёсць ўпэўненасць у тым, што калі традыцыям пачынаць вучыць дзетак у раннім ўзросце, прывіваць ім любоў да сваёй сям’і, роднай мовы, любові да Радзімы, а таксама выхоўваць талерантнымі людзьмі, вучыць паважаць культуру і традыцыі іншых народаў, то яны не вырастуць абыякавымі да чужой бяды, будуць памятаць аб сваіх продках і шанаваць іх веру і культуру. 

ojczyzna 2-4 ojczyzna 2-5

Дзеці ў сваіх вершах прасілі Езуса, каб Ён згадзіўся быць іх Брацікам… Абяцалі, што падзеляцца з Ім сваімі цацкамі, а нават татам, мамай, дзядуляй і бабуляй. Запрашалі ў свой дом, хацелі насіць Яго на ручках, палажыць спаць ў свой ложак. 

ojczyzna 2-6

Дзіцячыя, чыстыя сэрцы найдаражэйшыя  Маленькаму Езусу, таму кожная іх просьба, кожная малітва будзе выслухана.

ojczyzna-11

А мы ад усяго сэрца жадаем усім дзецям шчаслівага дзяцінства, міру, дабра і дапамогі маленькага Езуса ў кожным моманце іх жыцця. 

Падрыхтавала Віталія Панасюк