Skip to main content

У дзятлаўскім шпіталі адбылася Эўхарыстыя з нагоды свята Аб'яўлення Пана

Ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана медычны персанал дзятлаўскага шпіталя, а таксама хворыя дзятлаўчане сабраліся ў актавым зале шпіталя, дзе адбылася св. Імша.

 

 У гаміліі пробашч парафіі Унебаўзяцця Панны Марыі, кс. Здзіслаў Пікула SDB адзначыў вялікую вагу медычнай прафесіі. "Вы, медыкі знаходзіцеся вельмі блізка Хрыста, які церпіць і патрабуе дапамогі ў асобе кожнага хворага пацыэнта" - адзначыў кс. Здзіслаў. Кс. пробашч таксама ўспоўніў, што ужо неўзабаве ў дзятлаўскім шпіталі будзе свая капліца, дзе кожны зможа прыйсці і падзяліцца сваімі клопатамі і радасцямі з Езусам Хрыстом.

 

Падчас набажэнства для прысутных выконвалі калядныя спевы дзеці і моладзь дзятлаўскага араторыя. А пасля Імшы усе сабраныя падзяліліся аплаткам, складаючы адзін аднаму святочныя віншаванні.

Паводле  sdb.by