Skip to main content

Спектакль з нагоды Божага Нараджэння адбыўся ў парафіі Дзевятоўка

batlejka 7У нядзелю 11 студзеня Тэатр ім. Яна Паўла II парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы сабраў шматлікіх гледачоў, каб паказаць спектакль пад назвай “Нарадзіўся нам Збавіцель”. Супрацьстаянне дабра і зла і збаўленчая моц народжанага Хрыста былі галоўнай ідэяй пастаноўкі. Спектакль па сваім характары нават больш нагадваў мюзікл, таму што большая яго частка складася з музычна-танцавальных нумароў. Для цікавых прапануем зазірнуць у фотагалерэю.