Skip to main content

Археолагі знайшлі пацверджанне зыходу яўрэяў з Егіпту

Каірскае міністэрства культуры абвясціла аб важнай знаходцы, зробленай камандай падводных археолагаў на дне Чырвонага мора, паведамляе Жывая Вера Медыя са спасылкай на 7kanal.co.il і Jewish News.

500 метраў ад берага ў раёне горада Рас Рарыб на марскім дне знойдзеныя парэшткі старажытнай егіпецкай арміі, датаваныя XIV стагоддзем да н.э., эпохай фараона Эхнатона. 

На плошчы каля 200 квадратных метраў знойдзены фрагменты каля 400 чалавечых шкілетаў, а таксама вялікая колькасць ваеннага рыштунку эпохі фараонаў, уключаючы састаўныя часткі баявых калясніц. 

Кіраўнікі навуковай экспедыцыі мяркуюць, што пашырэнне раёна пошукаў дазволіць ім выявіць яшчэ некалькі тысяч парэшткаў егіпецкіх воінаў і зброі эпохі Зыходу яўрэяў з Егіпта. 

Прафесар Абэд Эль-Мухамад Гадэр з Каірскага універсітэта не выключае, што зробленая яго камандай знаходка можа з'яўляцца пацверджаннем Зыходу яўрэяў з Егіпта. 

Паводле кнігі «Зыходу», фараон доўга адмаўляўся адпускаць габрэяў з Майсеем, аднак пасля «дзесяці пакаранняў» быў вымушаны даць згоду. Калі ж габрэі вышлі, фараон перадумаў і паслаў войска, каб вярнуць іх. Тады Госпад, каб выратаваць габрэяў, рассунуў воды Чырвонага мора, а затым абрушыў іх на егіпецкую армію, якая гналася за габрэямі.

 Паводле CNLNews