19 снежня, абп Клаўдыё Гуджэроцці наведае Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, каб разам з яе навучэнцамі паламацца аплаткам і скіраваць сваё апостальскае слова. Сустрэча распачнецца ў 11 гадзін.
Апошні раз пасланнік Святога Айца ў нашай краіне, наведваў семінарыйную супольнасць 21 снежня 2012 года, таксама ўдзельнічаючы ў аплаткавай сустрэчы.