Skip to main content

Шэсць юнакоў прынялі дыяканскія пасвячэнні

 -84Навучэнцы апошняга, 6-га курса Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, 6 снежня, з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча, прынялі дыяканат. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле імя св. Ф. Ксаверыя, дзе на св. Імшы прысутнічаў б-п Антоній Дземянка, ардынарый Піснкай дыяцэзіі, а таксама шматлікія святары і вернікі.

У казанні, б-п Антоній раскрыў сутнасць пасвячэнняў у дыяканскую паслугу. Іерарх напачатку ўзгадаў постаць св. Сцяпана, мучаніка першых гадоў хрысціянства. Апосталам, якія мелі шмат заняткаў звязаных з прапаведваннем Добрай Весткі, патрабавалі тых, хто б ім дапамагаў. Таму яны вырашылі выбраць сярод сваіх вучняў, тых, хто б паклапаціўся аб людзях у патрэбе. Біскуп таксама нагадаў, што дыяканат з'яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да святарскіх пасвячэнняў і выразіў спадзяванне, што новапасвечаныя дыяканы будуць "... добрымі працаўнікамі на ніве Пана", а таксама пажадаў, каб за некалькі хвілін дыяканы, належным чынам падрыхтаваліся і былі годныя прыняць прэзбітэрскія пасвячэнні.

На завяршэнне літургіі Эўхарыстычнай Ахвяры, Гродзенскі ардынарый пажадаў новапасвечаным дыяканам быць вернымі слугамі Слова і сведчыць аб Уваскрослым Хрысце, усім сваім жыццём.

Дыяканскія пасвячэнні прынялі:

Пяткевіч Віталь

дяканскія пасведчанні-2

 

Варанецкі Ян

дяканскія пасведчанні-3 

Ладыка Часлаў

дяканскія пасведчанні-5

 

Папенюк Дзмітрый

дяканскія пасведчанні-6

 

Белаблоцкі Андрэй

дяканскія пасведчанні-7

 

Скуба Павел

дяканскія пасведчанні-10

 

Дыякан (грэцк. diakonos — служыцель) — ніжэйшы духоўны сан у касцёльнай іерархіі, які з’яўляецца першай ступенню святарства. Функцыі і становішча дыяканаў змяняліся на працягу гісторыі Касцёла. Першыя дыяканы былі прызначаныя самімі апосталамі (Дз 6, 1-7) для таго, каб займацца гаспадарчымі справамі хрысціянскай супольнасці. Напачатку дыяканскія функцыі выконвалі і мужчыны, і жанчыны: дыяканы збіралі і размяркоўвалі міласціну, дапамагалі бедным, а дыяканісы рыхтавалі да хросту жанчын. Нікейскі (325г.), а потым Таледскі (589г.) Саборы абмежавалі паўнамоцтвы дыякана; у Сярэднявеччы ж дыяканат разглядаўся не як асобнае служэнне, а як прамежная ступень у падрыхтоўцы да святарства. Другі Ватыканскі Сабор (1962 — 1965 г.г.) фактычна адрадзіў інстытут дыяканату і вызначыў ролю і абавязкі дыякана, як сталага і сапраўднага служыцеля каталіцкай іерархіі з адпаведнымі літургічнымі функцыямі. Дыякан асістуе святару пры ўсіх сакрамэнтах; падчас Імшы ён абвяшчае Евангелле, прамаўляе просьбы-малітвы вернікаў, прыслугоўвае пры келіху, захоўвае і ўдзяляе Камунію і г.д. Пасвячэнне дыяканату ўдзяляе біскуп праз ускладанне рук. Яго могуць прыняць кандыдаты да святарства, якія пры гэтым прымаюць і абавязак захоўваць цэлібат, а таксама жанатыя мужчыны, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку — т. зв. «сталыя дыяканы».