Skip to main content

Міністранты са Шчучына адбылі невялікае падарожжа па Гродзенскім храмам

 --3Хлопцы, якія прыслугоўваюць пры алтары падчас правядзення набажэнстваў, мелі магчымасць разам са сваімі духоўнымі настаўнікамі выехаць у невялічкае пазнавальнае падарожжа ў г. Гродна.

Першым пунктам праграмы была лютэранская кірха. Пастар Уладзімір, які служыць хрысціянам лютэранскай канфесіі, правёў пазнавальную экскурсію па адзіным у Беларусі лютэранскім храме. Міністранты пазнаёміліся з абрадамі і гісторыяй рэлігійнага жыцця лютэранскай супольнасці. 

--8

Наступным пунктам падарожжа была адна з найвялікшых юдэйскіх сакральных будынкаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы - Гродзенская сінагога. Міністранты ўзгадалі гісторыю выбранага народа і маглі самі адчуць подых яўрэйскай традыцыі. 

--7

На завяршэнне падарожжа хлопцаў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Радасны і вясёлы адпачынак ў аквапарку. Паводле словаў аднаго з удзельнікаў падарожжа ўзбагаціла веды гісторыі сваёй краіны, а супольная малітва і адпачынак яшчэ больш наблізіў нас і ўзмацніў нашая адзінства.

 --9

Падрыхтаваў а. Віталь Слука

Здымкі: Сяргей Хільмановіч