Нагадаем, Пекін пастаянна спрачаецца з Рымам аб прызначэнні біскупаў. Ватыкан патрабуе, каб усе біскупы атрымлівалі мандат Святога Пасаду, і збіраецца адлучаць кітайскіх біскупаў, назначаных без мандата.
Кітай, з другога боку, настойвае, каб ухваленая ўрадам Народная Каталіцкая Асацыяцыя (НКА) магла сама прызначаць біскупаў. У 2007, у сваім лісце пра Касцёл у Кітаі, Папа Бэнэдыкт XVI заявіў, што ўвесь Касцёл не можа прызнаць уладу такіх арганізацый, як НКА, створаных для ажыццяўлення палітычнага кантролю над Касцёлам.
Прапаноўваючы сумеснае прызначэнне біскупаў, кітайскія чыноўнікі, мабыць, спадзяюцца выйсці з тупіка ў перамовах з Рымам: чыноўнікі заявілі, што Кітай не згодны з патрабаваннем Рыма аб ліквідацыі НКА, але, магчыма, пагодзіцца змяніць яе паўнамоцтвы. Кітайскія ўрадавыя крыніцы заявілі, што яны спадзяюцца атрымаць адказ Ватыкана на сваю прапанову ў пачатку 2015 года.
У цяперашні час Пекін не прызнае каталіцкіх біскупаў «падпольнага» Касцёла, лаяльнай да Рыма, а Ватыкан не прызнае біскупаў, назначаных НКА ў аднабаковым парадку. На практыцы большасць кітайскіх біскупаў, у тым ліку тых, хто прызначаны пры падтрымцы ўрада, негалосна запытваюць і атрымліваюць адабрэнне Ватыкана.
Па матэрыялах CWN