Skip to main content

Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі накіраваны на свае першыя парафіі

28 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродзенскай курыі з новапасвечанымі святарамі дыяцэзіі і ўручыў ім дэкрэты, якімі выслаў новапрэзбітэраў на першыя пляцоўкі, дзе яны будуць дапамагаць пробашчам.

 

На выкананне даверанай місіі гродзенскі ардынарый удзяліў маладым святарам пастырскае благаслаўленне. 

Служэнне ў парафіях новапрэзбітэры пачнуць з першай нядзелі Адвэнту, 30 лістапада. 

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі 8 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя: 

кс. Аляксандр Вараб’ёў (паходзіць з парафіі Св. Францішка Ксаверыя, Гродна), накіраваны вікарыем у парафію парафія Св. Яна Паўла ІІ, Смаргонь

кс. Дзмітрый Леўчык (паходзіць з парафіі Св. Міхала Арханёла, Навагрудак), накіраваны вікарыем у парафію Св. Вацлава, Ваўкавыск

кс. Павел Раманоўскі (паходзіць з парафіі Св. Міхала Арханёла, Смаргонь), накіраваны вікарыем у парафію Маці Божай Ружанцовай, Радунь

кс. Аляксандр Сямінскі (паходзіць з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна (Паўднёвы), накіраваны вікарыем у парафію Св. Міхала Арханёла, Ашмяны

кс. Марэк Занеўскі (паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці, Гродна), накіраваны вікарыем у парафію Адшукання Святога Крыжа (Пабернардынскі), Гродна.

 

Паводле Catholic.by