Skip to main content

Каталіцкі святар, які прыходзіць на паратунак паўночнакарэйскім уцекачам

Зараз складана дакладна даведацца, што адбываецца ў Паўночнай Карэі. Гэтая краіна, ізаляваўшыся ад ўсіх і скараціўшы да мінімуму кантакты з навакольным светам, падвяргае строгаму кантролю ўсіх, хто перасякае межы і жорстка абараняе інфармацыю аб жыцці насельніцтва.

 

Нягледзячы на рэжым дыктатуры, некаторым жыхарам Паўночнай Карэі ўдалося збегчы і знайсці прытулак у Кітаі. Але гэта не пазбавіля іх пагрозы: Пекін з'яўляецца блізкім саюзнікам Пхеньяна, нягледзячы на тое, што складаныя адносіны паміж краінамі не заўсёды можна назваць мірнымі. 

У рамках гэтага саюза, кітайскія ўлады не прызнаюць законнага статусу бежанцаў з КНДР, такім чынам, асуджаючы іх на далейшыя няшчасці. Не маючы ніякіх сродкаў да жыцця, яны ідуць на крайнія меры, займаючыся махлярствам і прастытуцыяй. Іншыя трапляюць у рукі гандляроў органамі або сутэнёраў. 

Адзіная надзея бежанцаў пакладаецца ў тым, каб дабрацца да Паўднёвай Карэі ці якой-небудзь іншай краіны. Але для гэтага ім трэба пакінуць Кітай, пазбегнуўшы ўвагі паліцыі Кітая і агентаў КНДР, якія ў любы момант могуць прымусіць іх вярнуцца. 

На жаль, лёс няшчасных часцей за ўсё абыходзяць маўчаннем, але толькі не святар Філіп Блот з Парыжскай арганізацыі замежных місій. Будучы родам з французскай дыяцэзіі Байё-Лизье, ён ужо 24 гады жыве ў Паўднёвай Карэі. У звычайны час ён працуе на перыферыі Сеула ў цэнтры для падлеткаў і студэнтаў. Таксама ён дапамагае ў цэнтры, арганізаваным уладамі Паўднёвай Карэі для бежанцаў з КНДР. 

Аднак Філіп Блот займаецца і іншай справай: двойчы ў год ён арганізуе праход для групы бежанцаў з поўначы Кітая, дзе яны часцей за ўсё хаваюцца; на поўдзень краіны, каб затым пераправіць іх у Лаос ў Тайландзе. Гэта небяспечнае дзеянне, шлях у тысячы кіламетраў, які ён прадпрымае ў спробах выратаваць некалькі дзясяткаў чалавек.

 

Па матэрыялах Радыё Ватыкана