Skip to main content

Адноўлены "Эміль Марцін" зайграў у святыні ў Гожы

Гукі стогадовага аргана загучалі 8 лістапада ў парафіяльным касцёле ў в. Гожа, які падчас урачыстай св. Імшы асвяціў Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі. А пасля Эўхарыстыі мясцовыя вернікі мелі магчымасць паслухаць музычныя кампазіцыі ў выкананні вядомага Гродзенскага арганіста і піяніста Бруна Тэрмёна.

Жыхары вёскі сабралі неабходныя сродкі, каб адрамантаваць арган, які маўчаў 40 апошніх гадоў. Каштоўны інструмент, як бачна на фотаздымку быў зроблены ў г. Рыга ў 1913 годзе. Направа аргана ў касцёле св. апосталаў Пятра і Паўла, была выканана рукамі польскіх спецыялістаў. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паводле nashaparafia.com i t-styl.info