Skip to main content

Урачыстасць Усіх Святых у Гродзенскай дыяцэзіі

img 1591Тысячы вернікаў 1 і 2 лістапада накіраваліся на месцы пахавання сваіх родных, каб узнесці за іх свае малітвы. Амаль, што на кожных каталіцкіх могілках праводзіліся спецыяльныя набажэнствы, а ў касцёлах цэлебраваліся св. Імшы за памерлых. Прапануем невялічкі агляд святочных дзён.

 

1-га лістапада на пабернардынскіх могілках у Гродне апоўдні біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў разам з мясцoвымі вернікамі Эўхарыстыю і ўзначаліў малітоўную працэсію за памерлых разам з кс. Яўгенам Барысюком, пробашчам мясцовай парафіяльнай супольнасці і іншымі святарамі.

img 1592

img 1631 

img 1639

Звяртаючыся да вернікаў падчас казання, Гродзенскі ардынарый нагадаў, што крыніцай святасці чалавека з'яўляецца Бог. Святасць - дар Бога які даецца тым, хто прыняў сакрамант Хросту і вызнае веру ў Езуса Хрыста, з'яўляючыся Яго сведкам. 

img 1651

Ардынарый таксама заахвоціў вернікаў браць прыклад святасці ад тых, хто ўжо скончыў сваё зямное жыццё і радуецца нябеснай узнагародай.

img 1663

На завяршэнне працэсіі з нагоды дня Усіх Святых, вернікі атрымалі пастырскае бласлаўленне, а таксама выконваючы неабходныя ўмовы, мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст. 

 

Вечарам таго ж дня ў Гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя, біскуп Юзаф Станеўскі у прысутнасці шматлікіх вернікаў, цэлебраваў Літургію Найсвяцейшай Ахвяры на завяршэнне якой узначаліў працэсію ў святыні, молячыся за памерлых.