Дабрачынны фонд "Адчыненыя Сэрцы" просіць чытачоў grodnensis.by падтрымаць сваімі галасамі ініцыятывы, якія пададзены на конкурс Social Weekend. Мінулым разам, у сакавіку 2014 г. ініцыятывы гэтага пралайф фонда набралі даволі вялікую колькасць галасоў і нехапіла зусім некалькі, каб увайсці ў дзесятку фіналістаў у выніку чаго ініцыятыва заняла 11-е месца.
Цяпер на конкурс прапануюцца ініцыятывы: школа нараджэння "У шчаслівым чаканні" і "Асаблівыя мамы". Аддаць свой голас можна пераходзячы па гэтай спасылцы.
Умовы конкурса - прагаласаваць за праект можна націснуўшы гузік "галасаваць" і падзяліўшыся інфармацыяй аб праекце ў сацыяльнай сетцы. Голас дадаецца не маментальна, але на працягу 15-ці хвілін. Максімальна аднаму праекту можна прынесці 2 галасы, расказаўшы пра гэта праз гузік "галасаваць" у facebook i vkontakte. (Праектам падазроным у накручванні галасоў, будзе назаўсёды забаронена прымаць удзел у конкурсе).
Ваш голас, паважаныя каталікі, дапаможа ініцыятывам агульнабеларускага дабрачыннага пролайф-фонда "Адчыненые сэрцы" развівацца і ўратаваць як мага найбольш жыццяў ненароджаных дзяцей, таму што конкурс дае шанс атрамаць адчувальную фінансавую падтрымку.