У чацвер, 9 кастрычніка святары і навучэнцы Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ўшанавалі постаць святой памяці Станіслава Кучынскага ў 100-годдзе з дня яго нараджэння. Духоўныя сустрэчы святароў і малітвы за спачылага заслужанага душпастыра ачолілі б-п Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі і б-п Юзаф Станеўскі.
Постаць інфулата Станіслава Кучынскага наблізіў для прысутных кс. Павел Эйсмант, які сваю навукова-гістарычную працу прысвяціў менавіта гэтай асобе. Кс. Павел распавёў у дэталях духоўны вобраз спачылага святара, яго сапраўды святарскую паставу ў абліччы шматлікіх цяжкасцей, якія прынёс на наш край неспакойны ХХ век.
Пасля дакладу і адарацыі Найсвяцейшага сакраманту духоўныя асобы і семінарысты накіраваліся ў касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Пабернардынскі), дзе святой памяці кс. інфулат Станіслаў, праз некаторы час спаўняў сваё служэнне, і прынялі ўдзел у літургіі Найсвяцейшай ахвяры на чале з архіпастырамі.
У сваёй гаміліі б-п Юзаф Станеўскі падзякаваў Богу за дар першага рэктара Гродзенскай ВДС, святара, генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі і асобы з вялікай літары. Указваючы на партрэт Станіслава Кучынскага, які стаяў побач з алтаром, дапаможны біскуп сцвердзіў, што больш прыцягальным з'яўляецца партрэт яго глыбокага духоўнага жыцця.