У Іспаніі археолагі знайшлі пласціну IV стагоддзя з выявай Езуса Хрыста. У адрозненне ад традыцыйных малюнкаў, на знойдзенай пласціне Езус Хрыстос намаляваны без барады.
Мяркуецца, што талерка, знойдзеная ў раёне паўднёвага іспанскага горада Лінарэс, выкарыстоўвалася як літургічны посуд. Навукоўцы, якія працуюць у праекце FORVM MMX, знайшлі сакральны прадмет у малітоўным доме сярод руін горада, які, верагодна, з'яўляецца старажытным Кастулам.
На малюнку каля Езуса стаяць два апосталы, верагодна, гэта Пётр і Павел. Сцэна намаляваная ў нябесным шары паміж дзвюмя пальмамі, што ў хрысціянскай іканаграфіі азначае неўміручасць, жыццё пасля смерці і рай.
Знаходка археолагаў можа стаць падставай для перагляду ўсёй храналогіі ранняга хрысціянства ў Іспаніі.
Паводле часопісу Credo
Выява Credo