Skip to main content

У Нігерыі зноў нявінныя ахвяры сярод хрысціян

nigeriaАбуджа. У Нігерыі ў выніку нападаў качэўнікаў Фулані на хрысціянскія паселішчы ў штаце Кадуна загінулі 32 жыхары. Нападам падвергліся вёскі акругі Санга, паведамляе BosNewsLife.

У выніку нападаў у ноч на 17 верасня забіты 2 пастара ў горадзе Каршын - Даджы, 15 хрысціян атрымалі раненні, 15 дамоў спалена. Імёны забітых пастараў Эзра Ібрагім і Джуліус Джака з Evangelical Church Winning All (ECWA). Разам з апошнім загінулі жонка і дачка.

Мэта Фулані - выцесніць хрысціянскія супольнасці з тэрыторыі акругі, каб выкарыстоўваць іх землі для пашы жывёл. Каля 300 хрысціян загінулі тут з пачатку ліпеня ў выніку нападаў Фулані і ісламскіх тэрарыстычных груп. 

Паводле інфармацыі партала Green County Democrat, у нігерыйскіх СМІ з'явілася навіна аб вызваленні адной з 276 вучаніц каледжа горада Чыбок, выкрадзеных у красавіку тэрарыстамі «Бока Харам». 20-гадовую дзяўчыну знайшлі блукаючай ў ваколіцах аднаго з паселішчаў акругі Хонг, штат Адамава. «Ніхто не ведае, як яна сюды трапіла. Магчыма, яна была вызвалена альбо яе палічылі абузай, ці яна збегла», заявіў мясцовы фермер Муса Суле. Акруга знаходзіцца ў 120 км ад базы «Бока Харам» у Дамбоа, штат Борна. 

Прэс - сакратар паліцыі Эмануэль Кйукву пацвердзіў інфармацыю аб выяўленні дзяўчыны. «24 верасня каля 5-й вечара 20- гадовая дзяўчына, адна з выкрадзеных з Чыбока, была знойдзена ў Мубі, Адамава. Яе стан стабільны. Ёй прадастаўлена найлепшая медыцынская дапамога», заявіў паліцэйскі. 

Паводле СедмицаRu.

Выява СедмицаRu.