Эпіскапат РКЦ на Украіне пачынае праграму «Беззаганнае Сэрца Марыі - жывая надзея Украіны». Згодна з гэтай праграмай, кожную першую суботу месяца, на працягу 20 месяцаў запар, па парафіях будуць праводзіцца набажэнствы, прысвечаныя Беззаганнаму Сэрцу Панны Марыі.
Пра гэта гаворыцца ў звароце Канферэнцыі біскупаў да духавенства, манаства і свецкіх Рыма-Каталіцкага Касцёла на Украіне ад 25 мая.
Праграма «Беззаганнае Сэрца Марыі - жывая надзея Украіны» з'яўляецца працягам прысвячэння Украіны Беззаганнаму Сэрцу Панны Марыі, якое біскупы здзейснілі 20 сакавіка 2014 года. А ў нядзелю, 23 сакавіка, пасля завяршэння св. Імшы святары і вернікі па ўсіх парафіях Украіны паўтарылі акт прысвячэння. «Цяпер мы хочам паглыбіць гэты акт даверу. Давер - гэта не аднаразовы акт пабожнасці; гэта значыць стаць у праўдзе і адкінуць усё, што не належыць Богу; гэта пакаяньне, якое выяўляецца ў адмове ад свайго «я», ад пачуццёвасці, эгаізму, ляноты, граху», - сказана ў звароце.
Па словах біскупаў, дапамогай для дасягнення гэтай мэты з'яўляецца праграма першых 20 субот месяца, згодна з 20 таямніцамі святога Ружанца. Цяпер у кожную першую суботу месяца ў рыма-каталіцкіх парафіях павінны праходзіць спецыяльныя малітвы ў гонар Беззаганнага Сэрца Марыі.
«Гэтая праграма малітвы за Украіну ўпісваецца таксама ў гады Вялікай Фацімскай навэнны, якая ў цяперашні час працягваецца ў Каталіцкім Касцёле», - адзначаецца ў звароце біскупаў.
Паводле часопіса Credo