Skip to main content

Манахіня, якая перамагла на конкурсе «Голас Італіі» выпусціць свой першы альбом

kristinaСтудыя Universal выпусціла прома ролік да першага альбому манахіні Крысціны Скуччыя, якая перамагла на нацыянальным італьянскім шоў талентаў «Голас Італіі ». Італьянская газета Avvenire паведамляе аб рэлізе відэа, якое паказвае кадры запісу альбому с. Крысціны на студыі Universal Music. Альбом будзе гатовы да свята Божага Нараджэння. 

 

Сястра Крысціна стала вядомай на шоу талентаў дзякуючы песні Алішы Кэйс «No One». Відэа яе выступу ў соцсетцы YouTube праглядзелі больш за 57 млн. разоў. 

Манахіня асабліва запомнілася сваім учынкам - просьбай памаліцца "Ойча наш " усёй студыяй падчас фіналу. Праз некалькі хвілін яе абвясцілі пераможцай. Яна сказала, што прапанавала памаліцца, таму што хацела, каб «Езус тут прысутнічаў ». 

Нягледзячы на ціск і ўвагу з боку СМІ, сястра Крысціна неаднаразова паўтарала, што манаскае жыццё для яе важней. 29 ліпеня 2014 года яна аднавіла свае абяцанні, як сястра-уршулянка Святой Сям'і, і плануе злажыць вечныя абяцанні ў 2018 годзе.

Паводле Credo