Skip to main content

Кс. Раман Рачко абараніў доктарскую дысертацыю па фундаментальнай тэалогіі

Кс. Раман Рачко абараніў доктарскую дысертацыюУчора ў польскім горадзе Люблін, дзе знаходзіцца Каталіцкі Люблінскі Універсітэт (KUL), рэктар Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Фундаментальная тэалогія і апалагетыка паводле Ю. Мыськова і Э. Копця". Віншуем кс. Рамана Рачко з ганаровым званнем "доктар багаслоўскіх навук" і жадаем яму моцы і вытрымкі на шляху святарскага служэння!