Skip to main content

Біскуп Аляксандр узначаліў св. Імшу на распачацце капітулы Францішканскага закону свецкіх

orsha-4У пятніцу 19 верасня ўрачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў Гродзенскі ардынарый, распачалася капітула свецкіх ІІІ закону св. Францішка, на якой прысутнічалі 27 кіраўнікoў лакальных супольнасцей з усёй Беларусі. Разам з б-пам Аляксандрам Кашкевічам св. Імшу цэлебравалі прадстаўнікі трох галінаў францішканскай сям'і:  а. Андрэй Жылевіч OFMCap, а. Віктар Барысевіч OFMCap, а. Аляксей Рамановіч OFM і а. Антоній Пажэцкі OFMConv - пробашч парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне і іншыя святары. Удзел у выбары новага кіраўніка закону таксама будзе прымаць дэлегат генеральнай настаяцельніцы спадар Атыліo Галiмберці (Attilio Galimberti) і галоўная настаяцельніца супольнасці ў Беларусі с. Марыя Этоль. 

На распачацце св. Імшы, Антоній Пажэцкі, гаспадар месца сустрэчы, прывітаў усіх прысутных у гэты найбольш важны момант для ўсёй францішканскай супольнасці свецкіх у Беларусі. Падчас сваёй пропаведзі ён засяродзіў сваю ўвагу на св. Юзафе з Купертыну, якога сёння ўспамінаюць францішкане ўсяго свету, які пайшоў за голасам Божай любові і сам стаўся яе прыкладам наследвання. 

Законная капітула - калегіяльны орган улады, які адбываецца раз на некалькі год і на якім вырашаюцца розныя важныя справы акрэсленай законнай супольнасці. ІІ-я па ліку капітула Францішканскай супольнасці свецкіх у Гродне мае на мэце выбар новай настаяцельніцы ў Беларусі і праходзіць адзін раз на тры гады.

 

с. Віргінія Хацян