Skip to main content

У Гродзенскую катэдру вярнулі драўляныя фігуры апосталаў Пятра і Паўла

katedra-2У лютым бягучага года фігуры святых Пятра і Паўла знялі з фасаду Гродзенскага касцёла ім. св. Францішка Ксаверыя на рэстаўрацыю, бо яны знаходзіліся ў крытычным стане. Усе патрэбныя працы выканалі беларускія спецыялісты, пасля чаго драўляныя скульптуры вярнуліся на ранейшае месца.

Злева ў нішы знаходзіцца св. Пётр з ключом, справа - св. Павел, які трымае меч. Кс. Ян Кучынскі, пробачш парафіі, выказаў здагадку, што фігуры стаяць на фасадзе ажно з 1773 года (час пабудовы святыні) - дакументальнага пацверджання гэтаму няма.

katedra

Аднаўленнем драўляных святых займаліся рэстаўратары з Мінска і Гродна. Спачатку статуі вельмі доўга прасушвалі пры вулічнай тэмпературы, потым ачысцілі ад старой фарбы і нанеслі хімічныя сродкі, каб умацаваць і захаваць ад уздзеяння прыродных з'яў, пасля чаго пафарбавалі. Каб надаць драўляным фігурам святочнасці, пазалацілі ключ у руках св. Пятра і меч св. Паўла, а на кнігі абодвух святых нанеслі срэбра. 

katedra-3katedra-4

Яна Ткачук