З 13 па 14 верасня адбыўся V Спартыўны Фестываль у Кавальчуках, што ў Літве. Беларусь у чарговы раз прадстаўляла моладзь з парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Спартсмены з Гродна пад кіраўніцтвам кс. Артура Малафея спаборнічалі ў лёгкай атлетыцы і футболе.
Каманда па футболе заняла 1 месца сярод 8 сапернікаў, з чым іх віншуем. А вось вельмі высокія вынікі ў лёгкай атлетыцы.
Лёгкая атлетыка, дзяўчаты:
Віялета Каляндовіч - 2 месца (бег 1000м), 3 месца (бег 400м)
Вікторыя Байкоўская - 1 месца (бег 1000м), 3 месца (бег 100м)
Лёгкая атлетыка, хлопцы:
Юрый Слапік - 2 месца (бег 400м), 2 месца (скокі)
Павел Чэчко - 1 месца (бег 400м), 2 месца (бег 1000м), 3 месца (бег 100м)
кс. Артур Малафей