12 верасня, у Свята Ордэну Піяраў - ім. Марыі, тры маладзёны, завершыўшы навіцыят, склалі свае першыя простыя шлюбы і прынялі манаскі хабіт. Радуе нас і той факт, што сярод трох новых манахаў двое паходзяць з Беларусі: Павел Пастушын са Шчучына і Аляксандр Гяцэвіч з Мінска. Галоўную ўрачыстаць у г. Жэшув цэлебраваў а. правінцыял Юзаф Матрас.
Навіцыят ахоплівае тры элементы: час, месца і ўнутраны працэс. Піярскі навіцыят працягваецца адзін год. Адбываецца ён у вызначаным месцы (у нашым выпадку ў г. Жэшув) і з'яўляецца часам фармацыі, якая закранае духоўную, інтэлектуальную і чалавечую сферу.
Дзякуем Богу за новыя пакліканні, а асаблівым чынам, з Беларусі і просім Яго, каб адправіў новых працаўнікоў на сваё жніво.
Тэкст і здымкі: pijarzy.pl