Skip to main content

Мая сібірская гісторыя

sibirskaja gistoryja-2Гэта не вельмі пабожная гісторыя. Гэта гісторыя аб тым, як я быў ў Ханты-Мансійску на вяселлі. Згодзен, гэта не пілігрымка ці рэкалекцыі, каб аб ёй пісаць на каталіцкі партал, але гэта быў час, які мяне змяніў. І таму запрашаю да чытання.

Уводзіны

Ханты-Мансійск – гэта статысячны горад, які знаходзіцца на адлегласці больш чым 3.5 тысячы кіламетраў ад Гародні. Гэтыя мясціны прыраўнаныя да раёнаў крайняй поўначы і там ужо гадоў 20 жывуць два маіх дзядзькі, у аднаго з якіх дачка і вырашыла выйсці замуж.sibirskaja gistoryja

Вяселле

Мэта майго трохдзённага падарожжа канешне і турыстычная, але асноўная – вяселле стрыечнай сястры Вольгі і Аляксея.

У нас так ужо даўно не гуляюць. Бацькі распавядалі пра такія вяселлі, але былі яны гадоў дваццаць таму. Гулялі тры дні. А хтосьці чатыры. Я прысутнічаў на трох, сярод якіх другі дзень з’яўляўся асноўным і святкаваўся ў рэстаране. Ежы і алкаголю хапіла ўсім.sibirskaja gistoryja-2

Людзі

Гэты артыкул таксама мог мець назву “Як Валодзька вучыўся кахаць не толькі сябе”. Вы калі-небудзь мелі цяжкасці дыялогу з асяроддзем, у якім сінонім слова “адпачынак” гэта “алкаголь і цыгарэты”, а мацернае слова з'яўляецца звычайным? Тады вы мяне зразумееце. Я таксама меў цяжкасці. Але, як потым я зразумеў, з гэтымі людзьмі, якія пьюць адпачываючы, усё нашмат лепш, чым са мной.

Паспрабую растлумачыць. Маю маральнасць, з якой выключана ўжыванне алкаголю, мату і паленне цыгарэт. І я лічу гэта добрым. Але гэтая маральнасць пачынае граць нядобрую мелодыю, калі пачынае асуджаць людзей, якія жывуць не як я. Гэтыя людзі атрымоўваюцца выключанымі з майго асяроддзя.sibirskaja gistoryja-5

Улічваючы абставіны, што я знаходжуся ў чужым горадзе і нікога не ведаю, мне прыйшлося застацца ў асяроддзі людзей, характэрныя рысы якіх апісаў раней. Застаўся, бо іншых варыянтаў не было.

І тут пачаліся цуды. Не, мне не пачаў падабацца алкаголь і цыгарэты, але я заўважыў прыгажосць людзей, сярод якіх знаходжуся. Мне пачалі падобацца іх вочы, усмешкі, адметныя рысы іх паводзін і, нават, як п’юць гэты дрэнны алкаголь. Мы з такім агеньчыкам добрыя справы не чынім, як яны дрэнныя.sibirskaja gistoryja-6

Яшчэ я заўважыў у іх рысы, якія ў каталікоў вельмі рэдка сустракаю. А тыя, хто валодае такімі рысамі, хутка робіцца лідэрам і арганізатарам усялякіх ініцыятыў. Да гэтых рысаў магу аднесці адвагу, унутраную свабоду і адсутнасць боязі падацца дурным .

Людзі, якіх я сутрэў у гэтым падарожжы – цудоўныя. Я хвалю Пана, што сутыкнуў мяне з імі!sibirskaja gistoryja-3

Крэўныя сувязі

У вас шмат родных? А жывуць яны далека? Знайдзіце час і сустрэньцеся з імі.

Прыязджайце, начуйце, абедайце, прыносьце ім цяжкасці і нязручнасці. Бо няма іншага метаду падтрымліваць блізкую сувязь з роднымі. Бо ніхто не ведае, ці будзе такая магчымасць потым, ці ўсе будуць жывыя.sibirskaja gistoryja-7

Прыязджаць трэба больш чым на гадзіну, каб быў час для рознай балбатні, сярод якой заўсёды ёсць размовы, каштоўнасць якіх параўнальна толькі з падручнікамі па гісторыі, бо яны і з’яўляюцца гісторыяй твайго роду.

Гэтыя гісторыі цяжка дачакацца, але ад іх я атрымаў нейкую дзіўную радасць.sibirskaja gistoryja-4

Заканчэнне

За гэтыя два тыдні я быў пасярэдзіне нашага кантыненту, пераадолеў дзесьці 9000 кіламетраў, паглядзеў на сібірскую прыроду, сустрэўся з трыма дзядзькамі з пяці, раздзяліў радасць сваёй стрыечнай сястры, а галоўнае - стаў трошкі больш любіць.

Вова Крупенка