Skip to main content

Прыйдзі, Дух Святы! У Мастах адбудуцца рэкалекцыі з кс. Антанэла Кадэду

1613866 858286160854869 7595541484632154283 n13-14 верасня ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах адбудуцца рэкалекцыі “Прыйдзі, Дух Святы” з кс. Антанэла Кадэду. Кс. Антанэла Кадэду - італьянскі святар, які разам з кс. Энрыке Порку выехаў у Бразілію, каб абвяшчаць Евангелле сярод найбяднейшых жыхароў трушчоб і рабіць учынкі міласэрнасці.

Гэтыя святары займаюцца таксама найбольш заблуканымі ў жыцці людзьмі: бандытамі, наркадылерамі, прастытуткамі. Яны начуюць разам з імі на вуліцы, каб сведчыць ім аб Божай любові і дапамагчы вярнуцца да нармальнага жыцця.

Перадусім, святары ахвяруюць ім Слова Божае і моц Святога Духа.

У 2000 г. кс. Антанэла і кс. Энрыке заснавалі каталіцкую супольнасць Запавет Міласэрнасці. Сваёй паслугай яны даказваюць, што калі ў нашую штодзённасць уваходзіць вера, моц Святога Духа, сапраўдная любоў да Езуса, тады ў хуткім часе здараюцца сапраўдныя цуды. Езус ратуе, аздараўляе, дае новае жыццё, дае любоў, уваскрашае.rekol

Кс. Антанэла і кс. Энрыке з’яўляюцца жывымі сведкамі таго, што дзякуючы евангелізацыі Езус уваходзіць у жыццё канкрэтнага чалавека, сам клапоціцца пра яго, у выніку чаго адбываецца цуд перамянення сэрца, аднаўлення розуму, навяртання ці аздараўлення.

Запісацца на рэкалекцыі можна з панядзелка па пятніцу з 10 да 15 гадзін, а таксама з 19.30 да 21.30 па нумары +375 33 3931811.

Кошт удзелу ў рэкалекцыях – 50 тыс. бел. рублёў.
Пачатак рэкалекцый у суботу а 9-й гадзіне раніцы.
Заканчэнне – у нядзелю пасля Эўхарыстыі а 15-й гадзіне.

У суботу і нядзелю ёсць магчымасць замовіць абед. Кошт аднаго абеду – 40 тыс. бел. рублёў. Для тых, хто не зможа вярнуцца дадому ў суботу, ёсць магчымасць начлегу.

Сардэчна запрашаем!