Усіх мужчын, якія прагнуць узмацнення сваёй веры i пазнання Божага плану, звязанага з дарам мужнасці, запрашаем на св. Імшу ў гродзенскую катэдру са спецыяльнай гаміліяй кожную першую сераду месяца а 19 гадзіне. Пасля Імшы запрашаем на Адарацыю, каб у спантаннай форме праслаўляць нашага Пана. Першае спатканне адбудзецца ўжо 3 верасня. Разам з намі будзе маліцца і скіруе да нас Божае Слова кс. Алег Пятрашка. Прыходзьце, будзем рады Вас бачыць!
