Skip to main content

У Слоніме адбудзецца турнір па футболе

turnir20 верасня ў Слоніме распачнецца Х юбілейны турнір па футболе памяці Яна Паўла ІІ. Да ўдзелу запрашаюцца рыма-каталіцкія парафіі з усёй Беларусі. Для жадаючых падаць заяўку заахвочваем азнаёміцца з важнай інфармацыяй.

1. Удзельнічаць у турніры могуць каталіцкія парафіі з усёй Беларусі.

2. Узрост удзельнікаў: ад 17 да 30 год. (Кожная парафія мае абавязак запоўніць фармуляр (СПАМПАВАЦЬ) у электроннай форме і выслаць яго на скрыню a-malafei@mail.ru. Такі самы фармуляр, падпісаны і зацверджаны пробашчам, разам з ксеракопіяй апошняй старонкі пашпарту кожнага гульца належыць прывезці ў Слонім.)

3. Кожная каманда можа мець у складзе толькі аднаго прафесіянала.
Прафесіянал - футбаліст ва ўзросце да 30 год, які грае ў Вышэйшай лізе (дубліруючы склад таксама), 1 ліга, 2 ліга, Чэмпіянат вобласці.

За неспаўненне патрабаванняў каманда будзе пакарана тэхнічным паражэннем 5:0.
У наступных гульнях за неаднаразовае парушэнне рэгламенту футбольная каманда будзе дыскваліфікавана.

4. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і спартыўна-рэкрэацыйную праграму.

5. Максімальная колькасць удзельнікаў - 10 чалавек.

6. Матчы будуць праводзіцца на штучным полі "Белтрансгаз" (чатыры пляцоўкі 20х40м).

7. Каманда складваецца з 5 чалавек у полі (варотчык + 4 гульцы).

8. Колькасць зменаў падчас гульні не абмежаваная.

9. Час гульні - дзве паловы па 10 хвілін.

10. Каманды будуць выпадкова падзелены на групы.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 верасня.

Кантакт па тэл.: 

+375293195465 Velcom
+375336243522 MTS кс. Артур Малафей (арганізатар).